Цель проекта – создание населённого пункта, живущего по принципам здорового образа жизни, в котором:
население ответственно относится к собственному здоровью;
имеются все условия для сохранения и укрепления здоровья.
Лядовыя баталіі: брагінчане памераліся сіламі ў таварыскіх матчах з хакеістамі з Хойнік
01 февраля 2026 г.
Выхадныя – традыцыйны час для адпачынку і заняткаў па душы. І для многіх брагінчан такім захапленнем з’яўляецца хакей. Кожныя выхадныя яны збіраюцца на катку, каб прыняць удзел у таварыскім матчы. Прычым, на лёд выходзяць спартсмены розных узростаў і прафесій – ад школьнікаў да работнікаў прадпрыемстваў і нават тых, хто ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Даўнія партнёры і частыя госці на нашай зямлі – хакеісты з Хойнік і Лоева, з якімі склалася добрая спартыўная традыцыя.
У гэтыя выхадныя на катку ДЮСШ Брагінскага раёна зноў закіпелі хакейныя страсці – у таварыскіх матчах сышліся гаспадары пляцоўкі і Хойнікі.
Учора з мінімальным лікам 0:1 перамаглі госці. Гульня выдалася напружанай і поўнай барацьбы. Хайнікчане актыўна атакавалі вароты гаспадароў, на варце якіх стаяў галкіпер Сяргей Марчанка. Брагінчане давалі годны адпор, але так і не змаглі распячатаць вароты сапернікаў. На выніку адбілася і тое, што ў складзе нашай каманды адсутнічалі некаторыя маладыя гульцы, чыя энергія і хуткасць маглі б стаць вырашальным фактарам.
Аднак у другі дзень ўдача ўсміхнулася брагінчанам. Яны ўзялі рэванш за ўчарашняе паражэнне. На гэты раз у складзе каманды гаспадароў быў збалансаваны сплаў вопытных і маладых гульцоў, што істотна паўплывала на ход гульні. У выніку перамога з лікам 2:1 засталася за хакеістамі з Брагіна.
– Таварыскія матчы даюць магчымасць практыкаваць тактычныя схемы ў рэальных умовах. А канкурэнцыя спрыяе росту майстэрства як у маладых, так і ў вопытных гульцоў. Важна, што такія сустрэчы падтрымліваюць добрыя адносіны паміж нашымі камандамі, – адзначыў брагінчанін Данііл Даўжанок.