Спартыўны азарт і камандны дух: у Брагіне прайшла спартакіяда сярод членаў раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі
21 февраля 2026 г.
Спаборніцтвы прайшлі на базе Брагінскай сярэдняй школы.
Праграма была насычанай і ўключала дысцыпліны, якія патрабуюць ад удзельнікаў не толькі фізічнай сілы і спрыту, але і вытрымкі, стратэгічнага мыслення. Мужчыны і жанчыны змагаліся у настольным тэнісе, дартсе, гіравым спорце і стральбе з пнеўматычнай зброі.
Па выніках ўпартай барацьбы першае агульнакаманднае месца заняла Камарынская сярэдняя школа ім. П.І. Шпетнага. Другі вынік паказала Брагінская СШ, трэцяе – Хракавіцкая.