
На спартыўнай базе «Раўбічы» завяршыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па летнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны» у рамках праграмы «Гатовы да працы і абароны – 2026».
Удзел прынялі юнакі дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту, сярод якіх – вучань Камарынскай сярэдняй школы ім. П.І. Шпетнага Максім Буйневіч. Ён выступаў у складзе каманды Гомельскай вобласці.
– Было цікава паспрабаваць сябе ў такім фармаце. Другі дзень быў самы насычаны: стральба, падцягванне, плаванне, кіданне гранаты і бег. У далейшым планую засяродзіцца на паляпшэнні сваіх вынікаў у бегу, каб паказваць лепшы асабісты час, – падзяліўся юнак.
Па выніках спаборніцтваў каманда Гомельскай вобласці заняла другое месца.
Вернуться в раздел Здоровые города и поселки






















